У чарзе, паводле падлікаў журналістаў стаіць каля 2 тысяч чалавек , – паведамляе Свабода.
Сотні чалавек у чарзе каля ЦВК хочуць паскардзіцца на нерэгістрацыю Бабарыкі і Цапкалы. Скаргу асабіста можна падаць толькі сёння. Ад заўтрашняга дня – выключна па пошце.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пракаментавала чаргу: Несанкцыянаваныя акцыі «арганізаваныя і спланаваныя» ў Беларусі штабамі двух палітыкаў, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта.
- Калісьці я сама галасавала за Лукашэнку, бо лічыла, што гэта той чалавек, які павядзе наперад. Але ўчора я паглядзела, як разганялі моладзь у Мінску – цяпер мне вельмі балюча і горача, што наша краіна падыйшла з гэтым прэзідэнтам да такіх жахаў. Таму я стаю, каб да выбараў далучыліся тыя, каго ЦВК выкінула, – казала журналістам 60-гадовая жанчына.
Іншая жанчына ў такім жа ўзросце
- Нас абрабавалі, не палічылі нашы галасы. Я сама збірала подпісы за Бабарыку, і ўсе подпісы былі правераныя чатырма чалавекамі. Нам надакучыла жыць 26 гадоў у вечнай хлусні.
яс