Беларуская Служба

Сёння распачынаецца датэрміновае галасаванне

04.08.2020 08:54
Выбарчыя ўчасткі ў Беларусі з 4 жніўня распачнуць працу ад 10 гадзіны раніцы.
  2020
Прэзідэнцкія выбары 2020radyjo.net

З 4 жніўня ў Беларусі распачынаецца датэрміновае галасаванне, якое працягнецца да 8 жніўня. Фармальна прагаласаваць у гэтыя дні змогуць тыя, хто паводле нейкіх прычынаў не можа з’явіцца на ўчастку для галасавання ў асноўны дзень выбараў. Альтэрнатыўныя кандыдаты і праваабаронцы заклікаюць не прымаць удзелу ў датэрміновым галасаванні, паколькі яно можа выкарыстоўвацца ўладамі для фальсіфікацыяў.

Выбарчыя ўчасткі ў Беларусі з 4 жніўня распачнуць працу ад 10 гадзіны раніцы.

Выбарчыя ўчасткі падчас датэрміновага галасавання будуць працаваць з з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.

Асноўны дзень выбараў адбудзецца 9 жніўня.

яс/Белсат