Беларуская Служба

«Фізічны» пуск БелАЭС запланавалі за два дні да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

04.08.2020 11:42
«Росатом» будзе ладзіць так званы «энергетычны« пуск станцыі прыблізна праз 90 дзён.
Elektrownia atomowa w Ostrowcu. Zdjęcie ilustracyjne
Elektrownia atomowa w Ostrowcu. Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com /Paulmart

Паводле інфармацыі Свабоды ад крыніц у «Росатоме», «фізічны» пуск Беларускай АЭС запланаваны на 7 жніўня, за два дні да выбараў прэзідэнта.

«На гэтай урачыстасці будуць прысутнічаць дэлегацыі высокага ўзроўню і журналісты, запрошаныя выключна беларускім бокам. Беларускі ўрад арганізуе ўсё гэтае мерапрыемства, гэтым разам «Росатом« ня зможа запрасіць прэсу са свайго боку».

«Росатом» будзе ладзіць так званы «энергетычны« пуск станцыі прыблізна праз 90 дзён, тэарэтычна бліжэй да новага году», – паведамілі крыніцы ў кампаніі, але таксама дадалі, што ўдзел у гэтай імпрэзе будзе залежаць ад эпідэміялагічнай сітуацыі і згоды беларускіх уладаў.

«Росатом» працягвае працаваць паводле зацверджанай праграмы будаўніцтва і залежыць на кожным этапе ад прыёмкі беларускім бокам.

Афіцыйнага пацвярджэння даты «фізiчнага пуску» Беларускай АЭС пакуль няма ні ў кіраўніцтва «Росатома», ні ў дырэкцыі БелАЭС.

Начальнік аддзелу інфармацыі і грамадскіх сувязяў БелАЭС Эдуард Свірыд у размове з карэспандэнтам Свабоды сказаў, што «першы раз чуе пра такія планы». У маскоўскай штаб-кватэры «Росатома» таксама адзначылі, што на 7 жніўня ў іх календары «нічога не запланавана».

Раней ішла размова пра пуск у першай дэкадзе жніўня.

яс