Беларуская Служба

Незалежных назіральнікаў не пускаюць на выбарчыя ўчасткі

04.08.2020 15:38
Старшыні камісій спасылаюцца на пастанову ЦВК «больш за трох не збірацца».
.
.Pixabay License/Marla Pollitt

Незалежных доўгатэрміновых назіральнікаў масава не пускаюць на выбарчыя ўчасткі, дзе пачалося датэрміновае галасаванне, - паведамляе Свабода.

Праваабаронцу «Вясны» з Гомлі Леаніда Судаленку, зарэгістраванага доўгатэрміновым назіральнікам па Савецкай выбарчай акрузе гораду, не пусцілі назіраць за датэрміновым галасаваннем на 52-м выбарчым участку.

Паводле праваабаронцы, гэта парушэнне выбарчага кодэксу, бо ў ім няма абмежавання колькасці назіральнікаў ад грамадзян. Але старшыня камісіі спасылаецца на пастанову Цэнтрвыбаркаму. Што нібыта праз каранавірус такіх назіральнікаў мусіць быць ня больш за тры.

«Мяркую, гэтых людзей ужо прызначылі, зыходзячы з таго, што будуць выконваць загад нічога ня бачыць. Звычайна да 40% пішуць лічбу тых, хто ўзяў удзел у датэрміновым галасаванні, хоць папраўдзе яўка значна меншая», – абураецца назіральнік Судаленка ў гутарцы са Свабодай.

яс