Беларуская Служба

Назіральніца: За дзень прагаласавалі 23 чалавекі, а ў пратаколе – 81

06.08.2020 11:32
«Калі паспрабавала яго (пратакол - рэд.) сфатаграфаваць, падбегла дзяўчына-назіральніца і засланіла яго рукой»
Датэрміновае галасаванне PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Назіральніца Ганна Сусліна расказала пра працэс назірання за выбарамі парталу dev.by, словы якой цытуе «Наша Ніва». Паводле яе, яўка на ўчастку, дзе яна назірае, невялікая – «усяго 23 чалавекі на працягу дня».

«За 20 хвілін да заканчэння працы камісіі я падышла да старшыні з пытаннем, калі змагу азнаёміцца ​​з пратаколам. Яна адказала, што на гэта я не маю права», – гаворыць назіральнік.

Паводле Ганны Суслінай, сёння пасля таго, як яна прыйшла на ўчастак у школу, усё ж такі змагла азнаёміцца ​​з учарашнім пратаколам – «там быў 81 чалавек». «Калі паспрабавала яго сфатаграфаваць, падбегла дзяўчына-назіральніца і засланіла яго рукой», – сказала назіральніца.

вс