Беларуская Служба

У Беларусі другія суткі запар адзначаецца рост інфікаваных SARS-CoV-2

06.08.2020 14:01
З пачатку рэгістрацыі ў краіне SARS-CoV-2 паправіліся і выпісана 63 756 пацыентаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneImage by fernando zhiminaicela from Pixabay

Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі SARS-CoV-2 у Беларусі дасягнула 68 376 (127 за апошнія суткі), памерла 580 чалавек (+3), паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале.

За мінулыя суткі зноў адзначаны прырост інфікаваных (у папярэднія суткі было выяўлена 124 новыя выпадкі і тры смерці), паведамляе партал naviny.by.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне SARS-CoV-2 паправіліся і выпісана 63 756 пацыентаў (за апошнія суткі 331). Такім чынам, вылечаныя 92,7% хворых. Праведзена 1 344 303 тэсты на каранавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі – 9435.

Міністэрства аховы здароўя даўно не публікуе статыстыку тых, хто захварэў, па абласцях і Мінску, а таксама хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, якія маюць патрэбу «ў асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжкасцю захворвання». Больш за тры месяцы міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.

вс