Беларуская Служба

Лукашэнка загадаў ацаніць законнасць ініцыятыў па альтэрнатыўным падліку галасоў

06.08.2020 17:45
Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па забеспячэнні бяспекі падчас выбарчай кампаніі.
Аляксандр Лукашэнка і ўкраінскі журналіст Дзмітрый ГардонPAP/EPA/NIKOLAI PETROV/POOL

Лукашэнка загадаў ацаніць законнасць ініцыятыў па альтэрнатыўным падліку галасоў. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па забеспячэнні бяспекі падчас выбарчай кампаніі, якая праходзіла 6 жніўня ў Палацы Незалежнасці. На сустрэчы прысутнічалі кіраўнікі Саўміна, палат парламенту, сілавых ведамстваў, Вярхоўнага суда і Адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе БелаПАН.

Яшчэ адна тэма нарады, якую агучыў лідар краіны, – гэта альтэрнатыўны падлік галасоў у дзень выбараў. Ён даручыў Генеральнай пракуратуры і судам даць ацэнку законнасці падобных ініцыятыў. Ён падкрэсліў, што ў любым выпадку ўсім, хто будзе галасаваць, неабходна даць магчымасць зрабіць гэта «спакойна, святочна, не асцерагаючыся нападак і ўмяшання ў асабісты выбар чалавека». «Я вельмі сур’ёзна манітору сітуацыю па галасаванні – годна, прыгожа, ідуць людзі. Нікому не перашкаджаюць. Хтосьці на дачу хоча паехаць у выхадны, хтосьці туды-сюды. Мы ж не па пошце галасуем, як у некаторых дзяржавах», – адзначыў Лукашэнка.

вс