Беларуская Служба

Беларусь выбірае прэзідэнта

09.08.2020 09:36
9 жніўня – асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA

За пяць дзён датэрміновага галасавання яўка выбарцаў склала больш за 40%, піша TUT.by

У нядзелю выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 8.00 гадзіны раніцы і скончаць сваю працу ў 20.00. За пост прэзідэнта змагаюцца пяць кандыдатаў: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань і Аляксандр Лукашэнка.

Цэнтральная выбарчая камісія падала выніковую яўку за 5 дзён датэрміновага галасавання на выбарах. Яна склала 41,7%. Больш актыўна за ўсё галасавалі ў Гомельскай вобласці, дзе выбары адбыліся, самая нізкая яўка – у сталіцы.

Брэсцкая вобласць – 38,40%
Віцебская вобласць – 39,34%
Гомельская вобласць – 54,44%
Гродзенская вобласць – 38,60%
Мінская вобласць – 39,66%
Магілёўская вобласць – 49,92%
Мінск – 33,40%

Апроч таго ЦВК папярэдзіла, што на выбарчых участках могуць увесці прапускны рэжым уваходу на ўчасткі ў выпадку вялікай колькасці людзей. Пра гэта заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна таксама папярэдзіла, што а 20 гадзіне ўчасткі закрыюць і калі будуць чэргі, то жадаючыя прагаласаваць могуць не паспець гэта зрабіць.

юл