Беларуская Служба

Нават у дзень выбараў у Беларусі не спыняюцца палітычныя арышты

09.08.2020 10:34
У асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта па ўсёй краіне міліцыя затрымлівае назіральнікаў і актывістаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA

У Мінску затрыманыя 8 чалавек з каманды Святланы Ціханоўска, паведаміла прэсавая сакратарка кандыдаткі Ганна Красуліна. Гэта кіраўніца штабу Марыя Мароз, давераныя асобы

Алег Маісееў, Тацяна Канеўская, Юрый Уласаў. На на 15 сутак арыштавана давераная асоба Андрэй Смалянчук. На 5 сутак – давераная асоба павал Мелькоўскі. Сябру каманды Антона Сташэўскага перавялі ў Следчы камітэт. Не выходзіць на сувязь давераная асоба Дзмітры Ціт.

У Бабруйску адправілі на суткі да суду актывістку Абʼяднанай грамадзянскай партыі і каардынатарку кампаніі назірання «Права выбару» Галіну Сьмірнову.

У гарадскім пасёлку Плешчаніцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага жыхара Алега Мацейковіча. Прычынай затрымання быў пост на старонцы «Укантакце» пра белыя стужачкі на руках пад час галасавання.

У Браславе затрымалі незалежнага назіральніка Валерыя Трашчынскага.

У Маладзечне міліцыя затрымала двух назіральнікаў Аляксея Вайцяховіча ды Уладзіслава Траццяка.

юл