Беларуская Служба

У Мінску затрымалі перакладчыцу, якая дапамагала польскаму журналісту

09.08.2020 15:34
Журналіста праз пару гадзін выпусцілі, а перакладчыцу завезлі ў пастарунак міліцыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPA/TATIANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA.

У Беларусі затрымалі Ганну Шамко, якая перакладала для польскага журналіста Мацека Пясецкага, паведамляе Радыё Свабода.

«Ганну, журналіста затрымалі ў той час, калі яны бралі інтэрв'ю ў незалежных назіральнікаў на вуліцы Жукоўскага. Журналіста праз пару гадзін выпусцілі, а яе і як мінімум адну дзяўчыну завезлі ў Кастрычніцкі РУУС, потым у турму на Акрэсціна, а сёння раніцай нібыта ў Жодзіна», – сказаў Свабодзе муж Ганны Канстанцін. Ганна змагла патэлефанаваць з пастарунку, але не сказала ў чым яе абвінавачваюць.

Канстанцін сказаў, што перадаць Ганне перадачу не ўдалося. У пастарунку Канстанціну сказалі, што яе будуць судзіць нібыта заўтра, але ў якім судзе і ў колькі пакуль невядома. У інтэрнэце абʼяўлены збор сродкаў на адваката для Ганны Шамко, на штраф і перадачу.

юл