Беларуская Служба

Сотні тысяч беларусаў па ўсёй краіне баранілі свае галасы: адзін пратэстоўца быў забіты

10.08.2020 09:14
У мінскіх лякарнях знаходзяцца дзясяткі пацярпелых падчас акцыі. 
  , 9  2020 .
Пратэсты ў Мінску, 9 жніўня 2020 г.Фота: Еўрарадыё

Увечары 9 жніўня абураныя вынікамі выбараў выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў. Наймацнейшыя пратэсты прайшлі ў Мінску – да Стэлы на праспекце Пераможцаў выйшлі тысячы.

Апроч гэтага шматытсячныя пратэсты прайшлі ў Баранавічах, Брэсце, Кобрыне, Пінску, Лідзе, Гродне, Маладзечне, Далей спіс гарадоў (няпоўны, бо ў краіне перабоі з інтэрнэтам), дзе адбыліся акцыі пратэсту з удзелам значнай колькасці людзей, жорсткія сутычкі, затрыманні: Брэст, Баранавічы, Гродна, Пінск, Кобрын, Гомель, Жлобін, Салігорск, Магілёў, Віцебск, Ліда, Маладзечна, Слонім, Наваполацк, Жодзіна, Бабруйск, Дзяржынск, Фаніпаль, Мазыр, Рэчыца, Белаазерск, Пружаны, Івацэвічы, Ляхавічы, Глыбокае, Мар'іна Горка і, вядома, Мінск, які палыхнуў у дзясятках мікрараёнаў.

У некаторых гарадах краіны і ў многіх мясцінах сталіцы для разгону пратэстоўцаў сілавікі выкарыстоўвалі спецсродкі: гумавыя кулі, слезацечны газ, гукашумавыя гранаты і вадамёты. Па ўсёй краіне праходзілі затрыманні. Паводле праваабаронцаў у Мінску затрыманы каля 100 чалавек, а па ўсёй Беларусі больў за 200 (інфармацыя аднаўляецца).

Ахвяры дзеяння сілавікоў, Мінск 8-9 жніўня 2020 Ахвяры дзеянняў сілавікоў, Мінск 8-9 жніўня 2020
У цэнтры Еўропы людзей, якія мірна выйшлі абараняць свой голас, збівалі, разганялі, супраць іх узрывалі светавыя і шумавыя гранаты. У цэнтры Еўропы людзей, якія мірна выйшлі абараняць свой голас, збівалі, разганялі, супраць іх узрывалі светавыя і шумавыя гранаты.
У цэнтры Еўропы людзей, якія мірна выйшлі абараняць свой голас, збівалі, разганялі, супраць іх узрывалі светавыя і шумавыя гранаты. У цэнтры Еўропы людзей, якія мірна выйшлі абараняць свой голас, збівалі, разганялі, супраць іх узрывалі светавыя і шумавыя гранаты.

Сярод пратэстоўцаў шмат параненых, а адзін з іх трапіў пад аўтазак. Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у Мінску загінуў адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту. Малады чалавек атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, несумяшчальную з жыццём у выніку наезда на яго спецтэхнікі на прашпекце Пераможцаў. Медыкі хуткая дапамогі, якія прыехалі на месца здарэння, не змаглі яго ўратаваць.

Таксама па звестках «Вясны», у мінскіх лякарнях знаходзяцца дзясяткі пацярпелых падчас акцыі. Вядома, што два аддзяленні вайсковага шпіталі заняты параненымі. Таксама пацярпелыя знаходзяцца ў Бальніцу хуткай медычнай дапамогі і ў 6 бальніцы Мінска.

nn/tut/spring96/эж