Беларуская Служба

Колькасць смяротных ахвяр пратэстаў у Мінску можа ўзрасці

10.08.2020 12:02
Паводле неправеранай інфармацыі тэлеграм-канала НЕХТА, учора падчас акцыяў пратэсту ў Мінску былі забітыя тры дэманстранты.
, 8-9  2020 .
Мінск, 8-9 жніўня 2020 г.Фота: BGMnews

Тэлеграм-канал НЕХТА са спасылкай на свае крыніцы паведамляе што, у вайсковы шпіталь у Мінску ўчора пасля 22:00 прывезлі 17 пратэстоўцаў. Сумарна ў ваенным шпіталі знаходзіцца 55 чалавек з кулявымі (гумовыя кулі) раненнямі.

Паводле неправеранай інфармацыі тэлеграм-канала НЕХТА, учора падчас акцыяў пратэсту ў Мінску былі забітыя тры дэманстранты. Адзін загінуў ад наезду аўтазака, другога да смерці збілі супрацоўнікі АМАПу, а трэці памёр ад апёкаў, атрыманых у выніку выбуху святлашумавой гранаты.

Тэлеграм-канал НЕХТА прыводзіць дадзеныя некаторых пацярпелых:

-Валерыя Я., 19 гадоў. Аскепкавыя раненні асобы.

-Уладзіслаў Ч., 25 гадоў. Апёкі верхніх канечнасцяў і жывата.

-Яўген Ю., 23 гады. Агнястрэльная пранікальнае раненне жывата. У вельмі цяжкім стане. Выканана рэзекцыя тонкай кішкі.

-Сярод пацярпелых таксама 40-гадовая грамадзянка Нідэрландаў.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» пацвердзіў смерць аднаго з пратэстоўцаў.

эж