Беларуская Служба

МУС: Пратэсты былі ў 33 гарадах, затрыманыя каля 3000 чалавек, узбуджаныя крымінальныя справы

10.08.2020 16:38
«Неабходна адзначыць, што ў дачыненьні да парушальнікаў баявая зброя не ўжывалася, — піша МУС. — Загінулых няма».
, 8-9  2020 .
Мінск, 8-9 жніўня 2020 г.PAP/EPA/MARINA SEREBRYAKOVA

Прэс-сакратрка Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Вольга Чамаданава апублікавала ў Telegram заяву аб падзеях вечара 9 жніўня і ночы на 10 жніўня.

«Ачаговыя зборы» грамадзянаў зафіксавалі ў 33 гарадах — на цэнтральных плошчах і каля выбарчых участкаў.

Паводле МУС, затрыманыя каля 3000 чалавек, з іх каля тысячы ў Мінску, «у выніку сутыкненняў» пацярпелі 50 грамадзянаў і 39 супрацоўнікаў міліцыі, некаторыя шпіталізаваныя.

«Неабходна адзначыць, што ў дачыненьні да парушальнікаў баявая зброя не ўжывалася, — піша МУС. — Загінулых няма».

spriтg96/эж