Беларуская Служба

У Беларусі затрымалі ўжо пяць тысяч чалавек

11.08.2020 18:10
Паводле МУС, у выніку атрыманых раненняў шпіталізаваныя былі каля 200 чалавек.
     5  .
У Беларусі былі затрыманыя ўжо 5 тысяч чалавек. PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

У Беларусі былі затрыманыя ўжо 5 тысяч чалавек. Гэта вынік паслявыбарчых пратэстаў у краіне. Толькі ўчора праваахоўныя органы затрымалі больш за 2 тысячы чалавек. У краіне ўжо два дні працягваюцца дэманстрацыі грамадзянаў, якія не згодныя з перамогай Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведаміла, што самыя масавыя акцыі пратэсту адбыліся ў Мінску, Брэсце, Магілёве і Наваполацку. У выніку беспарадкаў пацярпелі 21 афіцэр міліцыі і функцыянераў унутраных войскаў. Паводле МУС, у выніку атрыманых раненняў шпіталізаваныя былі каля 200 чалавек.

Над часткай затрыманых праходзіць паскораныя працэсы - іх штрафуюць і адпускаюць. Учора ў Гродне быў затрыманы супрацоўнік польскага тэлеканала TV Polonia Ян Роман. Журналіст паведаміў Польскаму радыё, што прыйшоў у мясцовы арышт, каб сустрэць калегу, які пасля сутак павінен быў выйсці на волю.

Ля турмы сабралася таксама група людзей, якія таксама чакалі вызвалення сваіх сяброў. Нечакана з’явіўся АМАП і пачаліся затрыманні. Ян Роман расказвае, што пацярпеў ужо падчас атрымання. Таму пасля вызвалення з-пад варты ён пайшоў на медыцынскае абследаванне. Журналіста аштрафавалі таксама за „непадпарадкаванне загадам супрацоўнікаў міліцыі”.

уп/аз