Беларуская Служба

Беларуская міліцыя страляе па пратэстоўцах з агнястрэльнай зброі

13.08.2020 13:02
Анджэй Пачобут нагадвае, што раней міліцыянты выкарыстоўвалі толькі гумовыя кулі.
        .
Беларуская міліцыя страляе па пратэстоўцах з агнястрэльнай зброі .PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Беларуская міліцыя страляла па дэманстрантах з агнястрэльнай зброі. Журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут нагадвае, што раней міліцыянты выкарыстоўвалі толькі гумовыя кулі.

- У Брэсце стралялі на дэманстрантах з такой зброі. МУС гэта пацвердзіў, але дадаў, што міліцыянты стралялі ў абарону. Як было на самой справе?. Заявы МУС, гэта цяпер адна прапаганда, хлусня і маніпуляцыя. Гэта трэба ўзяць пад увагу.   

Беларускія ўлады сталі адпускаць некаторых затрыманых, але Анджэй Пачобут не сумняваецца – гэта не жэст добрай волі.

- Усе арышты, турмы, ізалятары запоўненыя людзьмі. Гэта працягваецца ўжо некалькі дзён. Цяпер было вырашана вызваліць тых, хто быў затрыманы ў выбарчы вечар, то бок у нядзелю. Беларускія суды проста не паспяваюць з працэсамі.  

Беларусь пратэстуюць супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў з нядзелі. Два чалавекі загінулі, каля 200 атрымалі раненні і больш за 6 тысяч былі затрыманыя.

аз