Беларуская Служба

Рабочыя «БелАЗа» абвясцілі страйк і запатрабавалі сумленных выбараў

13.08.2020 14:02
Яны патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і правядзення сумленных выбараў.
     .
Людзі чакаюць вызвалення сябраў з турмы.PAP/EPA/TATIANA ZENKOVICH

Супрацоўнікі Беларускага аўтамабільнага завода (БелАЗ) у горадзе Жодзіна абвясцілі страйк, паведамляе tvrain.ru са спасылкай на Tut.by. Супрацоўнікі некалькіх цэхаў сабраліся на плошчы ўнутры завода, спыніўшы працу. Людзі патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і збіраюцца сустрэцца з кіраўніцтвам завода з патрабаваннем сумленных выбараў. Гэта пацвярджаецца відэазапісамі, якія публікуюцца ў телеграм-каналах. На іх людзі скандуюць "Сыходзь!».

Sputnik Беларусь са спасылкай на свайго карэспандэнта паведамляе, што працаўнікі «БелАЗа» патрабуюць абвясціць агульнанацыянальную забастоўку.

«БелАЗ» - адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі.

СМІ паведамляюць пра стыхійныя страйкі таксама на іншых прадпрыемствах, у тым ліку горадзенскім «Азоце» і МТЗ.

Лукашэнка, паводле афіцыйных звестак, перамог на прэзідэнцкіх выборах 9 жніўня, пераабраўшыся на шосты тэрмін. Ён кіруе краінай ужо 26 гадоў.

Пасля яго перамогі па ўсёй краіне ўспыхнулі масавыя пратэсты. Затрымана ўжо больш за 6 тысяч чалавек, многія прапалі без вестак.

аз