Беларуская Служба

Амбасадары розных краін усклалі кветкі да месца гібелі дэманстранта ў Мінску (Фота)

13.08.2020 15:11
Мужчына загінуў увечары 10 жніўня, калі міліцыя ўжыла святлошумавыя гранаты для разгону дэманстрантаў на вуліцы.
Амбасадар Польшчы Артур МіхальскіУ. Пац/radyjo.net

Да станцыі метро „Пушкінская” дзе загінуў мірны дэманстрант, прыехалі дыпламаты розных краін. Яны ўсклалі кветкі да сімвалічнага народнага мемарыялу на месцы гібелі дэманстранта, паведамляе „Еўрарадыё”.

Людзі, якія сабраліся каля мемарыяла, скандуюць „Дзякуй!” і „Жыве Беларусь!”

Мужчына загінуў увечары 10 жніўня, калі міліцыя ўжыла святлошумавыя гранаты для разгону дэманстрантаў на вуліцы. Паводле афіцыйнай версіі, у яго ў руцэ разарвалася невядомае выбуховае прыстасаванне.

аз


Амбасадары краін ЕЗ ускладваюць кветкі на месцы гібелі дэманстранта Амбасадары краін ЕЗ ускладваюць кветкі на месцы гібелі дэманстранта