Беларуская Служба

Беларускія СМІ пачалі выпускаць навіны без ілюстрацыі

17.09.2020 10:31
Фотажурналісты, якіх затрымалі ў кавярні ў нядзельны вечар, атрымалі ўчора 11 сутак арышту.
   ,
Тут мусіла быць фота, але зрабіць яго няма камуБАЖ

Белсат, Свабода, Еўрарадыё, КУКУ, Наша Ніва, Анлайнер і іншыя незалежныя беларускія СМІ сёння адмовіліся дадаваць здымкі да навінаў на сваіх сайтах. Акцыя працягнецца суткі і з’яўляецца водгукам на ўчарашні прысуд Аляксандру Васюковічу і Уладзю Грыдзіну, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых мерапрыемствах. Фотажурналісты, якіх затрымалі ў кавярні ў нядзельны вечар, атрымалі ўчора 11 сутак арышту. Пра сітуацыю журналістаў у Беларусі кажа Барыс Гарэцкі з Беларускай асацыяцыі журналістаў:

-Увогуле за выхадныя затрыманыя і не выйшлі на волю каля 10 журналістаў, у розных гарадах Беларусі. Агулам можна сказаць, што на журналістаў ідзе паляванне, у калег былі з сабой дакументы, але гэтыя дакументы зараз не даюць жаднай гарантыі нашым калегам, што іх не затрымаюць, не атрымаюць пратаколы і што іх не будуь судзіць.

У адказ на такія дзеянні ўладаў беларускія сайты пачалі публікаваць навіны з надпісам у якасці галоўнага здымка – “Тут мусіла быць фота, але зрабіць яго няма каму – фотарэпарцёры Аляксандр Васюковіч і Уладзь Грыдзін арыштаваныя на 11 сутак за “ўдзел у несанкцыяванай акцыі”.

аев