Беларуская Служба

Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў прэстыжную польскую ўзнагароду

18.09.2020 06:07
Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагароды прайшла ў рэзідэнцыі пасла Польшчы ў Беларусі.
Аўдыё
Pomnik Jana Karskiego w Warszawie
Pomnik Jana Karskiego w Warszawiealefbet/Shutterstock.com

Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў узнагароду «Арла Яна Карскага». Прэмія была заснаваная 20 гадоў таму Янам Карскім – легендарным польскім эміграцыйным дзеячам, ветэранам Другой сусветнай вайны.
Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагароды прайшла ў рэзідэнцыі пасла Польшчы ў Беларусі. Пасол Артур Міхальскі ў размове з карэспандэнтам Польскага радыё падкрэсліў ролю «Вясны» ў грамадстве.

слухайце аўдыёфайл

Кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі падзякаваў за ўзнагароду і зазначыў, што ўспрымае яе як знак салідарнасці з польскага боку.

слухайце аўдыёфайл

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», пасля выбараў 9 жніўня ў Беларусі было затрымана больш за 11 тыс. чалавек.

Бяляцкі паведаміў, што толькі сёння па адміністрацыйных справах каля тысячы чалавек знаходзіцца ў турмах Мінска і Жодзіна, больш за 250 чалавек знаходзіцца ў СІЗА ці зʼяўляюцца падазраванымі па крымінальных справах.

вс

на здымку: помнік Яну Карскаму ў Варшаве