Беларуская Служба

Каля уваходу ў Смалявіцкі РАУС акт самаспалення здзейсніў 36-гадовы мужчына

18.09.2020 22:28
У сацсетках у каментарах адзначаецца, што зрабіў ён гэта на знак пратэсту супраць дзеянняў сілавікоў.
Аўдыё

«Пацыент знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане», – паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Прэс-служба МУС патлумачыла, што мужчына «неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртовых напояў, таксама выказваўся пра спробы суіцыду».

Следчы камітэт сцвярджае, што мужчына нібыта праходзіў лячэнне ў сувязі са схільнасцю да суіцыду яшчэ ў 2016 годзе.

У сваю чаргу ў сацсетках у каментарах адзначаецца, што зрабіў ён гэта на знак пратэсту супраць дзеянняў сілавікоў.

МУС, а таксама телеграм-канал НЕХТА апублікавалі відэа самаспалення.

Стала вядомае імя, а таксама біяграфія чалавека, які здзейсніў акт самаспалення, - паведамляе тэлеграм-канал НЕХТА. Яго завуць Сяргей Радчаня. Ён родам з вёскі Задомля Смалявіцкага раёна. Працаваў грузчыкам у адным з сталічных крамаў. Пры гэтым адукацыя ў мужчын вышэйшая юрыдычная.

яс/ паводле Svaboda.org