Беларуская Служба

Мірны Жаночы марш у Мінску закончыўся затрыманнямі

19.09.2020 17:58
Сярод затрыманых апынулася 73-гадовая пенсіянерка Ніна Багінская.
Мірны Жаночы марш у Мінску закончыўся затрыманняміPAP/EPA/STRINGER

Мірны жаночы марш, які праходзіць у Мінску 19 верасня, сілавікі перапынілі затрыманнямі. Невядомыя ў аліўкавай форме і ў балаклавах, а таксама супрацоўнікі АМАП атачылі ўдзельніц акцыі каля гандлёвага цэнтра „Айсберг”, паведамляе „Еўрарадыё”.

Туды пачалі пад'язджаць аўтазакі і аўтобусы, якія сілавікі сталі запаўняць жанчынамі. Затрыманняў было так шмат, што да аднаго з аўтазакаў выстраілася чарга. А дзве дзяўчыны пасля распавялі, што не ўлезлі ў аўтазак.

Сярод затрыманых апынулася 73-гадовая пенсіянерка Ніна Багінская. Пазней яе выпусцілі каля будынку Савецкага РУУС Мінска.

Паводле Праваабарончага цэнтра „Вясна”, затрыманыя былі амаль 300 жанчынаў.

аз