Беларуская Служба

Маршы справядлівасці пачнуцца ў 14.00 у Мінску ды іншых гарадах

20.09.2020 07:43
Удзельнікі панясуць партрэты ўсіх, хто вінаваты ў фальсіфікацыях і гвалце.
Так затрымлівалі ўчора ў Мінску ўдзельніц Бліскучага маршуфота: PAP/EPA/STR

Гэтая нядзеля ўжо сёмая ў чарадзе мірных пратэстаў у Беларусі, дзе людзі з дня выбараў прэзідэнта, 9 жніўня, узняліся супраць няпраўды і гвалту з боку дзяржавы. І ўжо склалася новая беларуская традыцыя ў нядзелю выходзіць на масавыя шэсці, як кажуць у народзе – гулянні.

Сёмая нядзеля абяцае зноў быць днём масавых шэсцяў. Адразу некалькі крыніц інфармацыі паведамляюць пра Марш справядлівасці. Людзі выйдуць на шпацыр у цэнтр Мінска і іншых гарадоў краіны, каб роўна ў 14 гадзін засведчыць пра тое, што не скарыліся ўладзе, якая сфальсіфікавала выбары прэзідэнта і потым спрабавала жорстка задушыць пратэсты.

Удзельнікі марша панясуць партрэты ўсіх, хто вінаваты ў фальсіфікацыях і гвалце. Тым часам беларускія журналісты і салідарныя з імі людзі збіраюцца на мінскай плошчы Незалежнасці на свой марш «За свабоду слова», каб падтрымаць ужо дзясяткі журналістаў незалежных медыяў, якія атрымалі арышты і штрафы толькі за тое, што працавалі на акцыях пратэсту. Журналісты не павінны сядзець у турме за працу.

Анатоль Шырвель, Мінск