Беларуская Служба

Новыя нападкі на архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія

21.09.2020 14:31
Настаяцельніца жаночага манастыра ў Гродне ігумення Гаўрыіла Глухава арганізавала збор подпісаў за адкліканне архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія.
Аўдыё
  • Новыя нападкі на архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія
Ігумення Гаўрыіла на Жаночым форумеYouTube

Адзін з вернікаў распавёў, што ў нядзелю ігумення Гаўрыіла прамаўляла пропаведзь за Лукашэнку. І ў гэты час збіралі подпісы за адкліканне архіепіскапа.

Вернікаў гэта абурыла, паколькі ўладыка Арцемій адзіны з праваслаўных япіскапаў у Беларусі, які публічна асудзіў фальсіфікацыю выбараў і насілле над мірнымі пратэстоўцамі.

На мінулым тыдні ігумення выступіла на жаночым форуме ў падтрымку Лукашэнкі. Вось толькі некалькі слоў аб тым, як яна адзывалася аб мірных пратэстоўцах:

-Пад асцярвянелыя гукі аўтамабільных сігналаў з венесуэльскіх рэвалюцыйных сцэнарыяў, у руках, і на плячах, і на галаве, і нават, прашу прабачэння, на азадку прымацуюць чужародны, але нібыта свой нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, як разгневаны статак, лямантуюць на ўвесь горад дэманскія выкрыкі.

Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін у сваім фэйсбуку адмежаваўся ад прамовы ігуменні. Ён таксама ведае і пра збор подпісаў, але заявіў, што кіраўніцтву БПЦ не падабаецца гэтая ініцыятыва.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ