Беларуская Служба

МУС будзе рэагаваць на публікацыю спісу асабістых дадзеных міліцыянтаў

21.09.2020 15:38
Спісы сілавікоў пачалі публікаваць телеграм-каналы Nexta і Nexta Live. 
Мінск PAP/EPA/STR

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абавязкова адрэагуе на публікацыю ў адкрытым доступе спісу асабістых дадзеных работнікаў міліцыі, заявіла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава, пішуць naviny.by.

«У нас ёсць галоўнае ўпраўленне службы ўласнай бяспекі, кадравы апарат. Мы адназначна адрэагуем. Якім спосабам – вы ўбачыце», – сказала яна.

Спісы сілавікоў пачалі публікаваць телеграм-каналы Nexta і Nexta Live. Там пазначаны прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты нараджэння, месца працы і пасады супрацоўнікаў, іх мабільныя тэлефоны, асабістыя ідэнтыфікацыйныя нумары, адрасы пражывання, нумары аўтамабіляў. У адкрытым доступе з'явіліся дадзеныя больш за дзве тысячы супрацоўнікаў розных падраздзяленняў МУС. Аўтары каналаў Nexta адзначаюць, што спісы сілавікоў публікуюцца ў адказ на іх самавольства ў дачыненні да мірных пратэстуючых.

ав