Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская ў Бруселі заклікала да рашучых дзеянняў супраць рэжыму ў Мінску

21.09.2020 17:06
Яна распавяла пра неабходнасць увядзення санкцый ЕЗ супраць прадстаўнікоў улады.
Святланы Ціханоўская ў Бруселі PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Яна таксама звярнулася да міжнароднай супольнасці з просьбай не прызнаваць выбары прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі:

-Мы просім усю міжнародную супольнасць не прызнаваць выбары Аляксандра Лукашэнкі, таму што ён не з'яўляецца законным прэзідэнтам у вачах беларусаў. Нашы галасы былі скрадзеныя падчас гэтых выбараў. Калі ласка, выкажыцеся ўголас пра тое, што адбываецца ў нашай краіне, бо толькі пры замежнай падтрымцы мы можам дамагчыся поспеху ў нашай барацьбе за дэмакратычную Беларусь.

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Бруселі з міністрамі замежных справаў Еўразвязу, пазней яна пагутарыла са старшынём Еўрапарламенту.

ав


Святлана Ціханоўская Святлана Ціханоўская