Беларуская Служба

У Беларусі прайшлі студэнцкія пратэсты

23.09.2020 15:32
Студэнты выйшлі пратэставаць супраць інаўгурацыі Лукашэнкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STEPHANIE LECOCQ Dostawca: PAP/EPA

Так студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту зладзілі маўклівую акцыю пратэсту. Яны заляпілі скотчам рот і стаялі з пустымі лістамі.

Не маўчаць вырашылі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтва ў Мінску. Перад уваходам у ВНУ яны зладзілі мітынг, скандавалі «Саша прыходзь, будзем віншаваць».

Да пратэстаў далучыліся таксама студэнты Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэту, БДУ, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту ды іншых.

юл