Беларуская Служба

У Віцебску прайшла акцыя пратэсту супраць інаўгурацыі Лукашэнкі

24.09.2020 06:01
У акцыі прынялі ўдзел каля 500 чалавек, некаторых затрымалі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA

У Віцебску пасля таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі, абураныя людзі актыўна абмяркоўвалі ў чатах магчымасць выйсці на сённяшнюю акцыю пратэсту.

Людзі пачалі збірацца каля ГЦ «Марка – Сіті» у 18 гадзін. Да месца збору падагналі аўтазак і аўтобус з міліцыянтамі. Пратэстоўцы невялікімі групамі перайшлі на іншы бок вуліцы Леніна і пайшлі, мінаючы міліцыянтаў у бок плошчы Перамогі.

Людзі пляскалі ў далоні і скандавалі лозунгі. Абмінуўшы два міліцэйскіх заслона на плошчы Перамогі калона выйшла на Маскоўскі праспект. Сілавікі спрабавалі напасці на людзей, як мінімум, тры чалавекі былі затрыманы. А палове дзявятага вечара акцыя скончылася, людзі групамі знікалі ў дварах, каб пазбегнуць хапуноў.

Святаслаў Бруйко