Беларуская Служба

Праграма штучнага інтэлекту здымае маскі з АМАПаўцаў

25.09.2020 07:12
30-гадовы спецыяліст па камп'ютарнай графіцы у канале Youtube звярнуўся да сілавікоў з папярэджаннем.
Праграміст Андрэй Максімаўhttps://www.youtube.com/watch?v=FAJIrnphTFg&feature=youtu.be

Праграміст Андрэй Максімаў прадставіў праграму штучнага інтэлекту, якая здымае маскі з АМАПаўцаў, якія жорстка абухдозіліся з мірнымі пратэстоўцамі.  

30-гадовы спецыяліст па камп'ютарнай графіцы у канале YouTube звярнуўся да сілавікоў з папярэджаннем, што іх твары будуць вядомыя іх дзецям, і ўсім, каго яны сустрэлі ці будуць сустракаць у сваім жыцці.

- Усім тым, хто працягне тэрарызаваць мірных людзей, я абяцаю, што кожны чалавек, якога вы сустрэлі, да канца вашага жыцця будзе ведаць ваш твар: кіроўца, якога вы сустрэнеце вачамі, калі будзеце пераходзіць вуліцу разам са сваёй сям’ёй, група работнікаў у пад’езда, або група маладых людзей, міма якіх вы пройдзеце ноччу, доктар, які будзе лячыць вашых дзяцей. Усе яны будуць ведаць дакладна што вы рабілі, калі былі абавязаны абараняць беларускі народ.

Андрэй Максімаў звяртаецца да 3 тысяч беларускіх сілавікоў, бо столькі прыблізна налічвае персанал міліцыі і АМАПу, задзейнічаны ў разгром мірных пратэстаў,  і заклікае іх да сыходу з гэтых службаў. 

яс