Беларуская Служба

Алесь Бяляцкі: Улады намагаюцца запалохаць людзей

27.09.2020 15:10
Учора ў Мінску сёмы раз прайшоў жаночы марш. Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру  «Вясна», міліцыя затрымала каля 120 чалавек
    -
Вайсковае ачапленне Стэлы «Мінск горад-герой» Foto: Eduard Zholud, PRdZ

Беларускія ўлады робяць усё, каб запалохаць людзей і здушыць пратэсты, – заявіў Польскаму радыё беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» нагадаў, што беларуская міліцыя і АМАП дзейнічаюць на падставе заканадаўчых нормаў аб так званых «незаконных сходах»:

-У нас тэрмін незаконная акцыя вельмі невыразны. Любы сход, нават калі сабралася тры чалавекі, можна лічыць незаконным. Ідзе абмежаванне волі, улады спрабуюць запалохаць людзей, звесці іх дзейнасць у падполле, каб яна не была бачная.

Нагадаем, учора ў Мінску сёмы раз прайшоў жаночы марш. Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру  «Вясна», міліцыя затрымала каля 120 чалавек, у тым ліку журналістаў беларускіх незалежных СМІ.

Пратэсты ў Беларусі працягваюцца з 9 жніўня. Беларусы патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і адмены датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў.

IAR/эж