Беларуская Служба

Па ўсёй Беларусі праходзіць «Народная інагурацыя» Святланы Ціханоўскай

27.09.2020 15:09
У беларускай сталіцы ручаі, якія складаюцца з людзей, сцякаюцца да Стэлы «Мінск горад-герой». Там ужо сабраліся дзясяткі тысяч мінчукоў. 
, 27  2020
Мінск, 27 верасня 2020 годаФота: TUT.BY

У нядзелю 27 верасня ў Беларусі 50-ы дзень запар працягваюцца масавыя пратэсты беларусаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку сілавікоў. Штуршком да сённяшніх пратэстаў стала патаемная інагурацыя Аляксандра Лукашэнкі.

У беларускай сталіцы ручаі, якія складаюцца з людзей, сцякаюцца да Стэлы «Мінск горад-герой». Там ужо сабраліся дзясяткі тысяч мінчукоў. Яны патрабуюць сыходу Аляксандра Лукашэнкі. Каб перашкодзіць пратэстоўцамі выказваць свае патрабаванні, задзейнічана гукаўзмацняльная апаратура. З так званых мацюгальнікаў раздаюцца пагрозы мірным пратэстоўцамі. Аднак людзей гэта не спыняе.

Сілавікі ад пачатку сённяшніх акцыяў дзейнічаюць гвалтоўна і на апярэджанне. У Мінску, Гомлі і Магілёве яны прачосваюць двары і затрымліваюць тых, хто трапіўся пад хапун. У Гомлі людзі ў чорным і ў балаклавах падчас затрыманняў ўжываюць сілу, у горадзе над Сожам чутны моцныя хлапкі. У Гродне і Магілёве адбываюцца жорсткія затрыманні тых, хто сабраўся ў цэнтры. У Магілёве сілавікі выкарыстоўваюць светлашумавыя гранаты.

Масавыя пратэсты ў гэтыя хвіліны праходзяць па ўсёй Беларусі. Брэст, Бабруйск, Кобрын, Жодзіна, Салігорск, Заслаўе, Ліда – гэта далёка няпоўны спіс гарадоў, дзе грамадзяне вышлі на мірны пратэст супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

эж