Беларуская Служба

Сілавікі разагналі «Народную інагурацыю» Святланы Ціханоўскай ў Віцебску

28.09.2020 06:27
рупы людзей спрабавалі збірацца ў розных месцах гораду, але сфармаваць агульную калону не атрымалася.
ІлюстрацыяPAP/EPA/STR

Акцыя пратэсту ў Віцебску 27 верасня павінна была адбыцца на плошчы Перамогі, дзе другі дзень праходзілі абласныя «Дажынкі». Пратэстоўцы спрабавалі збірацца ў розных месцах, але ім не далі гэтага зрабіць.

Адбыліся асобныя затрыманні. Некалькіх чалавек міліцыянты забралі на плошчы Перамогі без прычынаў. У людзей масава правяралі дакументы. На Маскоўскім праспекце адбыўся жорсткі «хапун». Затрымалі не менш, чым за трох чалавек. Групы людзей спрабавалі збірацца ў іншых месцах гораду, але сфармаваць агульную калону не атрымалася.

Святаслаў Бруйко