Беларуская Служба

У Беларусі ў 64 дзень пратэстаў на вуліцы выйшлі тысячы людзей

11.10.2020 21:51
Міліцыя ў адказ жорстка разганяла дэманстрацыі, выкарыстоўваўся слезацечны газ і святлошумавыя гранаты.
Ілюстрацыйны здымакEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Сёння ў Беларусі прайшоў традыцыйны нядзельны «Марш годнасці». Больш за 100 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Мінску, нягледзячы на абложны дождж. Пратэсты адбыліся таксама ў абласных і раённых цэнтрах краіны.

Сілавыя структуры абралі жорсткую тактыку. Яны пачалі нападаць і затрымліваць людзей яшчэ да пачатку Маршу. У раёне Стэлы адбыўся жорсткі разгон мітынгу. Шырока выкарыстоўваліся вадамёты ды спецсродкі.

Нягледзячы на рэпрэсіі энергія пратэстаў не згасае, супрацьстаянне грамадства ўладам працягваецца, кажа палітолаг Павал Усаў.

- Маем сталае супрацьстаянне грамадства і сілавых структур. Фактычна, улады могуць размаўляць з грамадствам толькі жорсткімі метадамі ўздзеяння: разгон, жорсткасць, кроў. З іншага боку мы бачым нязломны дух людзей. Такое супрацьстаянне можа доўгі час працягвацца.

Беларусы пратэстуюць супраць свавольства ўладаў, нематываванай агрэсіі ды ўсёдазволенасці сілавікоў.

юл