Беларуская Служба

У Мінску праходзіць буйны Партызанскі марш

18.10.2020 14:36
Паводкле падлікаў незалежных журналістаў, на ім можа быць каля 10 тысяч чалавек.
 , 18  2020 .
Партызанскі марш, 18 кастрычніка 2020 г.PAP/EPA/STR

Яшчэ за некалькі гадзін да маршу ў Мінску паявіліся праблемы з доступам да інтэрнэту.
Калі людзі масава сабраліся на Партызанскім праспекце, удзельнікі выйшлі на праежджую частку, ствараючы шматтысячную калону.

І хоць гэта ў сталіцы сабралася велізарная колькасць чалавек, то ў сацыяльных сетках бачна, што актыўнасць праявілі і жыхары рэгіёнаў. На жаль, ёсць і інфармацыя пра затрыманні. У Наваградку на пратэст выйшла каля 50 чалавек, затрымалі каля пяці чалавек.

Ланцуг салідарнасці выбудавалася на Варшаўскім шашы ў Брэсце. Плошча Леніна абгароджана турнікетамі. Таксама паведамляецца пра мноства спецтранспарту міліцыі ў горадзе.

Гарадзенцы збіраліся на пешаходнай вуліцы Савецкай, якую перакрылі з боку Ажэшкі.

Падчас мірнага шэсця затраманні прайшлі і ў Светлагорску – каля васьмі чалавек.

Нагадваем, што Народны ўльтыматум уладам сканчаецца 25 кастрычніка. Яго патрабаванні:
1. Лукашэнка павінен аб'явіць аб сыходзе.
2. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.
3. Усе палітвязні павінны быць вызвалены.

ав