Беларуская Служба

Медыкі Віцебска выступілі з адкрытым відэазваротам

19.10.2020 09:20
Лекары асудзілі гвалт над мірным насельніцтвам і патрабуюць ад уладаў праўду пра COVID-19.
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Адкрыты відэазварот медычных працаўнікоў горада Віцебска з'явіўся ў сеціве 18 кастрычніка. Лекары расказалі, што яны стаміліся ад хлусні на дзяржаўных тэлеканалах, абразаў у свой адрас і запатрабавалі ад улад прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў сілавых устаноў, якія датычныя да гвалту над мірнымі грамадзянамі, а таксама спыніць пераследы па палітычных матывах. Лекары таксама абураны ігнараваннем дзяржавай праблем, якія звязаны з новай інфекцыяй COVID-19, пра якую віцебскія медыкі ведаюць не па чутках. Пад канец звароту медычныя працаўнікі падкрэслілі, што яны з народам.

Для Беларускай службы Польскага радыё з Віцебска Святаслаў Бруйко