Беларуская Служба

Віцебскі чыноўнік-фальсіфікатар прызначаны на новую кіраўнічую пасаду

20.10.2020 09:11
Сяргей Сташэўскі 19 кастрычніка быў прызначаны на пасаду кіраўніка ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут Віцебскграмадзянпраект».
Сяргей СташэўскіФота: TUT.BY

Сташэўскі быў прызначаны кіраўніком УП «Віцебскграмадзянпраект» Былы кіраўнік Кастрычніцкага раёна горада Віцебска Сяргей Сташэўскі 19 кастрычніка быў прызначаны на пасаду кіраўніка ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут Віцебскграмадзянпраект».

Вялікая частка супрацоўнікаў інстытута была супраць гэтага прызначэння. Напомнім, што Сяргей Сташэўскі стаў вядомы пасля выбараў, калі ў інтэрнэце быў апублікаваны аўдыязапіс, на якім кіраўнік раённай адміністрацыі «за зачыненымі дзвярыма» патрабаваў ад чальцоў участковай выбарчай камісіі

№25 змяніць пратакол галасавання і памяняць вынікі двух кандыдатаў – Ціханоўскай і Лукашэнкі. Падчас сустрэчы віцяблянаў з Мікалаем Шарснёвым
17 жніўня старшыня аблвыканкама заявіў, што ў дачыненні спадара Сташэўскага праводзіцца праверка. Аднак дагэтуль пра яе вынікі нічога не вядома. 2 кастрычніка Сяргей Сташэўскі пакінуў пост кіраўніка Кастрычніцкага раёна Віцебска. Сам «гнаны» службовец заяўляў, што не збіраецца доўга затрымлівацца ў Віцебску.

Святаслаў Бруйко