Беларуская Служба

Другая хваля эпідэміі каранавіруснай інфекцыі дайшла і да Беларусі

23.10.2020 13:40
«Калі боязь выклікае перш за ўсё ўлада, цяжка баяцца віруса, да якога мы ўсе прывыклі».
Ілюстрацыйны здымакфота: PAP/EPA/DIVYAKANT SOLANKI

У беларусаў іншыя праблемы, чым каранавірус – піша Gazeta Wyborcza. Другая хваля эпідэміі дайшла і да Беларусі, але жыхары менш баяцца віруса, чым вясной. Міністэрства аховы здароўя выдае рэкамендацыі, каб захоўваць дыстанцыю, насіць маскі і перайсці, па меры магчымасці, на дыстанцыйную працу, але ўсё менш людзей прыслухоўваецца да слоў медыкаў.

«У нас цяпер іншыя праблемы, – адзначае жыхарка Мінска Ганна. – Калі боязь выклікаюць перш за ўсё ўлады, цяжка баяцца віруса, да якога мы ўсе прывыклі». Доктар адной з мінскіх паліклінік кажа, што кожны дзень ён кіруе на тэст некалькі дзясяткаў чалавек, у больш чым паловы тэст выходзіць пазітыўным, але ў дакументы гэта нельга занесці, лічбы заніжаюць. Міліцыя занялася разгонам мірных дэманстрацыяў, у яе ўжо няма часу і сілы правяраць, ці хворыя захоўваюць хатнюю ізаляцыю. У некаторых шпіталях ужо не хапае ложкаў, а што будзе далей?!

Вясной самі жыхары актыўна дапамагалі службе аховы здароўя, збіралі грошы і неабходныя сродкі асабістай аховы. Цяпер жа арганізацыі, якія гэтым займаліся, кажуць, што не будуць далей дапамагаць. Калі ва ўладаў ёсць сродкі на АМАП, сілавікоў, зброю, вадамёты, то, відаць, ёсць таксама грошы на апараты ШВЛ і маскі.

нг