Беларуская Служба

«Вясна» паведамляе пра мінімум 272 затрыманых чалавека (адноўлена)

25.10.2020 16:17
Паводле сведкаў, на вуліцы Арлоўскай у Мінску чуваць выбухі. 
Мора людзей сёння выйшла на вуліцы Мінска PAP/EPA/STRINGER

Паводле ацэнак журналістаў, у сённяшнім мінскім маршы прыняло ўдзел больш за 200 тыс. чалавек. Гэта найбольшае мірнае пратэстнае мерапрыемства з 30 жніўня.

Акцыі пратэсту прайшлі таксама ў іншых беларускіх гарадах і населеных пунктах. У Лідзе і Бабруйску мірныя пратэстныя мерапрыемствы былі брутальна разагнаныя сілавікамі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра мінімум 272 затрыманых чалавека. Затрыманні адбыліся ў Мінску, Гродне, Гомелі, Брэсце, Віцебску Магілёве, Рэчыцы, Барысаве, Наваполацку, Лідзе і Пінску.

Паводле сведкаў, на вуліцы Арлоўскай у Мінску чуваць выбухі. 

вс