Беларуская Служба

Невядомыя страляюць па мінскіх «ланцугах салідарнасці» з пэйнтбольных стрэльбаў

26.10.2020 20:03
Такія эпізоды здарыліся 26 кастрычніка калі станцыі метро «Магілёўская», а таксама ў мікрараёне «Малінаўка».
Вынікі абстрэлаў фота з сайта «Еўрарадыё»

Невядомыя на легкавіках ездзяць па Мінску і расстрэльваюць людзей, якія стаяць у «ланцугах салідарнасці», з пэйнтбольных стрэльбаў. Такія эпізоды здарыліся 26 кастрычніка калі станцыі метро «Магілёўская», а таксама ў мікрараёне «Малінаўка», паведамляе «Еўрарадыё».

«Пацвярджаю, стралялі фарбай. Патрапіла метраў з 15. Не асабліва баліць, думаю, нават сіняка не будзе. Адмылася без праблем. Ці свеціцца ў цемры – праверыць не паспеў», – дзеліцца ўражаннямі ў раённым чаце адна з ахвяраў абстрэлу.

Людзі звярнулі ўвагу на тое, што ў Малінаўцы адразу пасля абстрэлу пачаліся затрыманні. То бок, не выключана, што недобразчыліўцы адмыслова памячаюць фарбай тых, на каго пасля звяртаюць увагу сілавікі.

вс