Беларуская Служба

У Маладзечне затрымлівалі ўдзельнікаў пікета

27.10.2020 11:04
Увечары на цэнтральную плошчу выйшаў мясцовы жыхар з бел-чырвона-белым сцягам на плячах.
У Мінску прайшоў аб'яднаны марш пенсіянераў і студэнтаў PAP/EPA/STR

Пратэсты працягваюцца не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. Так, учора некаторыя арганізацыі далучыліся да нацыянальнай забастоўкі, да якой заклікала Святлана Ціханоўская. А вечарам у горадзе прайшлі пікеты.

Увечары на цэнтральную плошчу выйшаў мясцовы жыхар з бел-чырвона-белым сцягам на плячах. Праз некалькі хвілін яго затрымала міліцыя. Хутка затрымалі і другога маладзечанца. Некалькі дзясяткаў мясцовых жыхароў сабраліся на Цэнтральнай плошчы, пасля перамясціліся да парка, дзе ўсталі ў ланцуг. Неўзабаве жыхары разышліся, больш затрыманняў не было.

Для Беларускай службы Польскага радыё Юлія Жылка, Маладзечна

здымак мае ілюстрацыйны характар