Беларуская Служба

У Віцебску ў бальніцы пасля пратэстаў памёр студэнт

27.10.2020 12:58
Смерць маладога чалавека ў мясцовых тэлеграм-каналах звязваюць з мірнай акцыяй пратэсту, якая прайшла каля галоўнага корпуса Віцебскага медуніверсітэта.
     9 .
Пратэсты ў Беларусі працягваюцца з 9 жніўня. Таксама з гэтага дня працягваецца насілле супраць мірных грамадзянPAP/EPA

У Віцебску ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ноччу 27 кастрычніка памёр студэнт 4 курса медуніверсітэта. У хлопца была шырокая забрушынная гематома. Студэнта звалі Арцём, ён вучыўся на 4 курсе фармацэўтычнага факультэта, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на партал tut.by.

«У маладога чалавека была шырокая забрушынная гематома. Такая траўма можа адбыцца пасля разрыву сасуда. Яму зрабілі аперацыю, крыніцу крывацёку на ёй не ўсталявалі», – расказалі ў бальніцы.

Смерць маладога чалавека ў мясцовых тэлеграм-каналах звязваюць з мірнай акцыяй пратэсту, якая прайшла каля галоўнага корпуса Віцебскага медуніверсітэта 26 кастрычніка.

вс