Беларуская Служба

За надпіс «Не забудзем» на «Пушкінскай» двух чалавек абвінавачваюць па двух «крымiналках»

28.10.2020 08:52
 Ім пагражае да 10 гадоў.
Адзін з напісаў на мемарыяле Аляксандру Тарайкоўскамуфота: чытач tut.by

У верасні дваіх мінчукоў затрымалі пасля таго, як яны спрабавалі аднавіць мемарыял Аляксандру Тарайкоўскаму – надпіс на асфальце «Не забудземся». Зараз людзям абавязваюць па два артыкулы Крымінальнага кодэксу, за якія ім пагражае пакаранне да 10 гадоў. Пра гэта піша tut.by.

Нагадаем, 25-гадовая мінчанка Марыя Бабовіч 9 верасня пісала грунтоўкай на асфальце каля станцыі метро «Пушкінская» дзве літары з фразы «Не забудзем».
Тады дзяўчыну затрымалі па 339-м артыкуле КК РБ за хуліганства. Праз некалькі дзён Марыю выпусцілі, але пазней зноў выклікалі ў міліцыю для паказанняў, у пастанове яна ўбачыла іншы артыкул КК РБ – 341 (Апаганьваньне будынкаў і псаванне маёмасці) КК РБ. Тады дзяўчына заставалася на свабодзе.

У пастанове было пазначана, што «псаванне маёмасці» нанесла матэрыяльны ўрон «Гаррэмаўтадору Мінгарвыканкама» на агульную суму 10 182 рубля 52 капейкі (больш 377 базавых велічыняў).

Цяпер Марыя пад вартай у СІЗА ў Жодзіна. Артыкул па яе справе перакваліфікавалі. Цяпер дзяўчыну вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ – па ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218.

З-за надпісы затрымалі і 42-гадовага мінчука Дзяніса Греханова, яго мама распавяла, што 9 верасня ўвечары ён быў адным з тых, хто аднаўляў надпіс на мемарыяле.

У верасні Дзяніса затрымлівалі па 341 артыкуле КК РБ (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці), а цяпер справу перакваліфікавалі па такіх жа двух артыкулах, як і ў Марыі Бабовічы – ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218. Ён пад вартай.

Блізкім Дзяніса вядома, што ён не згаджаўся з абвінавачваннем і лічыў, што складу злачынства ў ягоных учынках няма, мужчына збіраўся хадайнічаць аб спыненні крымінальнай справы.

ав