Беларуская Служба

“Мы таксама далучаемся да страйку...”

29.10.2020 13:12
З панядзелка кожны дзень у Гродне новыя людзі далучаюцца да агульнанацыянальнага страйку, але масавасці пакуль не назіраецца.
Аўдыё
  • З панядзелка кожны дзень у Гродне новыя людзі далучаюцца да агульнанацыянальнага страйку.
 .  25.  2020
Архіўнае фота. Гродна 25. кастрычніка 2020radyjo.net

Першымі ў Гродне і ва ўсёй краіне пачалі страйкаваць рабочыя “Гродна Азот”.

Трое сутак работнікі некаторых цэхаў адмаўляюцца прымаць змену. Вытворчасць там не спыняецца, паколькі за пультамі стаяць супрацоўнікі ІТР.

Аднак працоўныя змены набіраюць зборныя, адміністрацыя звяртаецца да былых работнікаў, якія ўжо на пенсіі.

На 11 супрацоўнікаў Гродзенскага інстытута азотнай прамысловасці за ўдзел у страйку склалі пратаколы, яны чакаюць судоў.

У панядзелак да страйку далучыліся два рэжысёры Гродзенскага тэатра. Іх звольнілі.  Ужо сёння да страйку далучыліся сем актораў і запісалі зварот, які змясцілі ў сеціве.

Мы не бачым далейшага творчага працэсу ў данай сітуацыі і частка нашай трупы далучаецца да агульнанацыянальнага страйку”.

У горадзе з панядзелка не працуюць некаторыя крамы пад выглядам тэхнічных перапынкаў. У цэнтры зачыненыя кавярні і рэстараны, праўда, толькі часткова.

Студэнты ўніверсітэта імя Купалы падтрымалі страйк, дзве дзяўчыны ўжо адлічаныя загадам рэктара. 

Алесь ЗАВІНОЎСКІ