Беларуская Служба

У Беларусі пачалася акцыя масавых адлічэнняў студэнтаў

29.10.2020 12:55
З'явіліся загады на масавае адлічэнне студэнтаў БДМУ, БНТУ, БДЭУ, БДУІР.
.
.тэлеграм-канал Отчислено

Учора ў Медычным дзяржаўным універсітэце, было адлічана 20 студэнтаў. Выкладчыкі і супрацоўнікі Медуніверсітэту напісалі  петыцыю супраць адлічэння студэнтаў. Сёння студэнты гэтай ВНУ апрануліся ў чорнае.

Тэлеграм-каналы паведамляюць, што з'явіліся загады на масавае адлічэнне студэнтаў Тэхнічнага універсітэта (БНТУ), Эканамічнага універсітэта (БДЭУ) і Універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). Студэнтаў выклікаюць на размову, а потым уручаюць загад аб адлічэнні.
У БНТУ разам з выпіскай аб азнаямленні з загадам на адлічэнне выдаюць позву ў ваенкамат.

Некаторыя кіраўнікі ВНУ не пагаджаюцца падпісваць загады аб адлічэнні студэнтаў, як прарэктар па вучэбнай рабоце Акадэміі мастацтваў Алена Бохан. Іншыя сыходзяць з працы па ўласным жаданні як дэкан факультэта кампʼютарных сістэм і сетак БДУІР Марына Лукашэвіч і прарэктар па вучэбнай рабоце гэтага ВНУ Валерый Прыткоў.

яс