Беларуская Служба

Ціханоўская і Латушка пахвалілі новы фармат нядзельных маршаў

23.11.2020 11:03
«Іх папросту не хапае на нас усіх, таму што нас большасць. Духам мы мацней».
22 ,
22 лістапада, МінскPAP/EPA/STR

«Градус гвалту з боку рэжыму не зніжаецца. Але мы таксама ведаем: рэжым не здолеў перашкодзіць народу выйсці на вуліцу. Кожны пераканаўся, што гэта нашы раёны, нашы гарады і наша Беларусь. І канчаткова вызваліць яе можам толькі мы», – так пракаментавала Святлана Ціханоўская мінулы 22 лістапада ў дэцэнтралізаванай фармаце Марш супраць фашызму.

Паводле яе слоў, там, дзе людзі не бягуць ад сілавікоў, менш нападаў і затрыманняў, і такая карціна назіраецца ўсё часцей. «Без перабольшання сёння выйшаў абсалютна ўвесь Менск. Але рэгіёны выйшлі таксама!» – падкрэсліла Ціханоўская.

Член прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка адзначыў, што «кожны адчувае гонар і адчувае сябе часткай моцнай нацыі, якая, усвядоміўшы сваю годнасць, не дазволіць здзекавацца над сабой». «Збірацца ў сваіх дварах, у сваіх раёнах – эфектыўна. У слабавікоў няма зваротнай стратэгіі супраць разгрупавання арганізаванага пратэсту, яны кідаюцца, не разумеючы, куды ісці, куды бегчы, яны панікуюць, таму што ім не хапае сіл разагнаць вялікую колькасць калон, якія былі раскіданыя па ўсім горадзе. Іх папросту не хапае на нас усіх, таму што нас большасць. Духам мы мацней», – адзначыў Латушка ў сваім телеграм-канале.

ав/naviny.by