Беларуская Служба

Беларускім святарам забаранілі выходзіць на акцыі і выказваць сваё меркаванне

23.11.2020 20:27
Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый падпісаў у гэтай справе распараджэнне.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com / Damira

Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый падпісаў распараджэнне, згодна з якім святарам епархіі забараняецца ўдзельнічаць у мітынгах, а таксама выказваць сваё палітычнае меркаванне, у тым ліку і ў Інтэрнэце.

Нагадаем, на мінулым тыдні Генеральная пракуратура абвясціла афіцыйныя папярэджанні біскупу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыю Касабуцкаму і прэс-сакратару БПЦ Сяргею Лепіну за іх посты ў сацсетках, у якіх святары выказаліся з нагоды разбурэння мемарыяла Раману Бандарэнку.

яс/TUT.BY