Беларуская Служба

16 чалавек РНПЦ дзіцячай анкалогіі заявілі пра свой сыход

23.11.2020 20:51
Яны гэта зрабілі на знак падтрымкі былога дырэктара клінікі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock

У РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі некалькі чалавек вырашылі звольніцца на знак падтрымкі былога дырэктара клінікі. Сёння супрацоўнікам прадставілі новага дырэктара. 16 чалавек, распавядаюць супрацоўнікі цэнтра, заявілі пра свой сыход, звязваючы тое, што адбылося з тым, што папярэдні дырэктар не прадпрымала супраць лекараў рэпрэсіўных мераў з-за іх грамадзянскай пазіцыі. Раней супрацоўнікаў РНПЦ не раз затрымлівалі на акцыях супраць гвалту.

Загадчыца анкагематалагічным аддзяленнем РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Надзея Пятроўская распавядала TUT.BY, што сёння іх нечакана паклікалі на сход у актавы зал – там у тым ліку прысутнічалі загадчыкі і старэйшыя медсёстры аддзяленняў. На сустрэчы выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч прадставіў новага дырэктара клінікі. Ім стала доктар медыцынскіх навук, прафесар, галоўны пазаштатны дзіцячы эндакрынолаг Міністэрства аховы здароўя Анжаліка Сонцава. Папярэдняга дырэктара Наталлю Каноплі пераводзяць у БелМАПА.
яс