Беларуская Служба

Гродзенцам прапануюць падпісацца за аднаўленне СССР

24.11.2020 14:09
З падобнымі выданнямі ў Беларусі ўжо даўно не даводзілася сутыкацца.
Аўдыё
  • У паштовыя скрыні гродзенцаў невядомыя пачалі раскідаць прарасійскае выданне “Нацыянальны курс: За Отчество”. Чагосьці падобнага даўно ўжо не бачылі не толькі ў Гродне, але і ва ўсёй Беларусі.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnepixabay/domena publiczna

У паштовыя скрыні гродзенцаў невядомыя пачалі раскідаць прарасійскае выданне «Нацыянальны курс: За Отчество». Чагосьці падобнага даўно ўжо не бачылі не толькі ў Гродне, але і ва ўсёй Беларусі.
Выданне, выпушчанае на чатырох паласах фармата А3, без выходных дадзеных. На першай паласе ўказана, што гэта інфармацыйны бланк.

Перадавіца выйшла пад загалоўкам «Востановім едіную страну». Ужо забытай лексікай чытачам нагадваецца, што «Гарбачоў і іншыя здраднікі незаконна развалілі СССР».

Тут жа тлумачыцца дзеля чаго і навошта трэба ізноў аднаўляць СССР, прыводзяцца цытаты з выступаў Пуціна і Лукашэнкі, якія падпісалі дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Знайшлося месца і для артыкула пра тэхналогіі каляровых рэвалюцый.

І ўрэшце грамадзянам Беларусі прапаноўваецца падпісаць калектыўны зварот з патрабаваннем адмены незаконных рашэнняў аб ліквідацыі Савецкага саюза, выразаць гэты купон і даслаць на абаненцкую скрыню ў Маскву. 

З падобнымі выданнямі ў Беларусі ўжо даўно не даводзілася сутыкацца.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ