Беларуская Служба

У Беларусі рыхтуецца закон супраць гераізацыі нацызму

25.11.2020 08:21
Хутчэй за ўсё новы закон плануецца прыняць для змагання з бел-чырвона-белай атрыбутыкай, якая цяпер стала пераважаць на пратэстах.
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Беларусі рыхтуецца закон супраць гераізацыі нацызму, заявіў Лукашэнка. Дарэчы, падобны закон ужо існуе ў юрыдычнай сістэме Беларусі, зазначае «Еўрарадыё».

Хутчэй за ўсё новы закон плануецца прыняць для змагання з бел-чырвона-белай атрыбутыкай, якая цяпер стала пераважаць на пратэстах. Можна меркаваць, што за яе выкарыстанне хочуць увесці крымінальнае пакаранне.

Нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Лукашэнка паслядоўна называе «нацысцкім», бо ім карысталіся калабаранты падчас Другой сусветнай вайны.


вс