Беларуская Служба

Салігарчанін заплаціць 7400 рублёў за абразу міліцыянта ў сацсетках

25.11.2020 12:26
Таксама мужчыну неабходна выплаціць кампенсацыю пацярпеламу міліцыянту ў памеры двух тысяч рублёў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Салігарчаніна судзілі за абразлівы інтэрнэт-каментар у адрас міліцыянта, які ён пакінуў яшчэ летам у сацсетках, пішуць naviny.by.

Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Мінаблвыканкама, 28-гадовы жыхар Салігорска пакінуў 21 чэрвеня ў сацсетцы «Вконтакте» каментар на адрас аднаго з кіраўнікоў мясцовага РАУС.

Праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады. Мужчына быў прызнаны вінаватым, у якасці пакарання ён павінен будзе аплаціць штраф 200 базавых велічынь (5400 рублёў). Таксама мужчыну неабходна выплаціць кампенсацыю пацярпеламу міліцыянту ў памеры двух тысяч рублёў. Мабільны тэлефон, які выкарыстоўваўся для здзяйснення злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

ав