Беларуская Служба

На Еўрапейскім моладзевым форуме прынялі Рэзалюцыю аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі

25.11.2020 14:44
Прыняцце рэзалюцыі ініцыяваў Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА».
Плакат кампаніі "Скажы НЕ смяротнаму пакаранню"dp.spring96.org

На Генеральнай асамблеі Еўрапейскага моладзевага форума, які прайшоў 20-22 лістапада, прынялі Рэзалюцыю аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, якую ініцыяваў Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА». Рэзалюцыя была прынята аднагалосна, паведамляе rada.fm. «Рада» далучылася да кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» летам 2020 года, піша «Вясна».

Удзел у Генеральнай асамблеі Еўрапейскага моладзевага форума прымалі міжнародны сакратар «РАДА» Лявон Марозаў, полісі сакратар Зміцер Герыловіч і старшынька «РАДА» Маргарыта Ворыхава. Таксама ў гэтым годзе ў рамках Еўрапейскага моладзевага Форума ўпершыню была ўзнагарода Youth Rights Award. У ёй перамагла «РАДА» за ўклад у абарону правоў моладзі.

«Найважнейшым вынікам для нас стала безумоўная падтрымка Рэзалюцыі «РАДА» аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі. Дадатковым і вельмі прыемным сюрпрызам стала ўручэнне РАДА ганаровай узнагароды ў сферы правоў моладзі, з дапамогай якой ЕМФ выказаў актыўную ролю і мэтанакіраванасць Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА», – кажа Зміцер Герыловіч.

ав